Авторизация
В Контакте  Однокласники  Facebook  Telegram  Googl+  ОНЛАЙН ЧАТ в Telegram 
 

Нацыянальная асаблівасць беларускай мовы — кірыліца

Тэма транслітарацыі геаграфічных назваў аб’ектаў і тапонімаў лацінскімі літарамі упершыню з’явілася яшчэ у 2014 годе, калі сталіца нашай Радзімы, горад-герой Мінск, рыхтаваўся да старту Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай. Больш за два с паловай гады прайшло з таго часу, але тэма «беларускай лацінкі» ўсё яшчэ турбуе простых беларусаў.

Кожны з нас высока цэніць спорт за тое, што ён збліжае людзей, дапамагае лепш разумець адзін аднаго, гэта свайго роду форма народнай дыпламатыі, якая адкрывае новыя шляхі да супрацоўніцтва розных краін.

І вось у рамках падрыхтоўкі да візіту замежных гасцей, з мэтай палягчэння арыентавання па Мінску, у метрапалітэне акрамя назваў на беларускай мове з’явілася напісанне назваў станцый лацінскімі літарамі. Дакладней, напісаных «спрадвечна беларускай лацінкай». Пазней ідэйныя натхняльнікі ўжывання «беларускай лацінкі» пайшлі яшчэ далей: сталі на схемах руху маршрутаў наземнага транспарту, а таксама на вулічных ўказальніках таксама перадаваць назвы на «спрадвечна беларускай лацінцы». Аднак пры гэтым зніклі надпісы на рускай (другой дзяржаўнай) мове. Людзі заўважылі змены і сталі бурна абмяркоўваць гэтую тэму. Многіх абурыла, што назвы станцый не пераклалі на англійскую мову, іншыя справядліва заўважылі, што надпісы ў метрапалітэне не маюць нічога агульнага з «беларускай лацінкай». З часам навукоўцы ўвогуле прапанавалі ўсе тапонімы перадаваць аналагічным чынам. Ці можа такое становішча дапамагчы гасцям з замежжа лепш разумець беларусаў?

Давайце звернемся да гісторыі фарміравання беларускай мовы.

Беларуская мова – гэта ўсходнеславянская мова, якая ўзыходзіць да старажытнаславянскай мовы і племянных гаворак радзімічаў, дрыгавічоў і крывічоў, што існавалі яшчэ да фарміравання агульнай старажытнаславянскай мовы.

Канчатковае адасабленне старабеларускай мовы ад іншых усходнеславянскіх адбылося ў XIV стагоддзі, калі старабеларуская стала адной з асноўных моваў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. І заснаваная яна была на старажытным славянскім алфавіце – кірыліцы.

Да канца XVI стагоддзя старабеларуская мова мела у Вялікім Княстве Літоўскім дамінуючую ролю, аднак затым, пасля з’яўлення на палітычнай карце Еўропы Рэчы Паспалітай, была паступова выцеснена польскай. Заняпад беларускай мовы ў афіцыйным справаводстве супаў са звужэннем яе ролі і ў іншых кірунках культурнага жыцця: спынілі друкаваць кнігі на беларускай мове, адукацыя вялася ў асноўным на польскай і лацінскай мовах. Кіраўніцтвам Рэчы Паспалітай на беларускіх землях планамерна праводзілася палітыка паланізацыі.

З 1696 года польскі сойм афіцыйна забараніў беларускую і іншыя афіцыйныя мовы ВКЛ, якія працягвалі выкарыстоўвацца толькі пры вусных зносінах. Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Аб’яднанне беларусаў з роднасным рускім народам у адзіную дзяржаву спрыяла таму, што самасвядомасць беларускага народа пайшла на ўздым, а гэта падрыхтавала неабходную глебу для фарміравання літаратурнай беларускай мовы. А пасля таго, як адбылася Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя, беларускі народ атрымаў права карыстацца беларускай мовай ва ўсіх сферах культуры і дзяржаўнасці.

Праўда, у XIX – пачатку ХХ стагоддзяў частка так званай нацыянальнай інтэлігенцыі ўсё ж выкарыстоўвала «лацінку». Але потым свядома адмовілася ад яе. Вяртанне да кірыліцы азнаменавала важнейшы этап развіцця беларускага этнасу – пераход ад «краевости» і «крэсавасці» да ўсведамлення сябе паўнавартаснай і самастойнай нацыяй з багатым гістарычным мінулым.

У сучасным беларускім алфавіце 32 літары, ён быў складзены мовазнаўцам Браніславам Тарашкевічам, які з’яўляецца аўтарам «Беларускай граматыкі для школ», выпушчанай у 1918 годзе.

Прыхільнікі «беларускай лацінкі» у якасці аргументу кажуць, што большасць нашых суседзяў выкарыстоўваюць лацінскі алфавіт са сваімі нацыянальнымі асаблівасцямі, а турыст, перш чым ехаць у новую для сябе краіну, знаёміцца з элементарнымі асновамі яе мовы. Міжнародныя эксперты «падказваюць»: «Калі ў беларусаў ёсць свая мова, то дзеля культурнай разнастайнасці Еўропы варта папулярызаваць мясцовыя назвы геаграфічных аб’ектаў». Але дазвольце, спадары навукоўцы, нацыянальная асаблівасць беларускай мовы – кірыліца! Дык чаму ж для перадачы нашых назваў неабходна выкарыстоўваць польскі варыянт лацінкі?

Давайце запытаемся самі ў сябе, для якіх мэтаў прызначаны надпісы і ўказальнікі? Адказ відавочны. Для выразнага разумення і прастаты арыентавання. У першую чаргу, для замежных гасцей, бо для беларусаў існуюць надпісы на беларускай мове. І тут узнікае пытанне, каму спатрэбілася ўводзіць новыя надпісы на «беларускай лацінцы», калі яны і так зроблены па-беларуску? Атрымліваецца чыстая таўталогія.

У адным з анлайн-абмеркаванняў карты метро з «беларускай лацінкай» адна з неабыякавых чытачак напісала, што яе муж-англічанін зусім не разумее прапанаваны яму варыянт транслітарацыі. Так ён прамаўляе некаторыя назвы наступным чынам: «Ушад» (Uschod), «Уракка» (Uručča), «Хрусока» (Hrušaǔka) і гэтак далей. А паспрабуйце самі прачытаць, напрыклад, Park Čaliuskincaŭ! Той, хто не вучыўся па праграме Каліноўскага, звычайны прыезджы з іншага рэгіёну Беларусі, які бывае ў сталіцы не так часта, каб ведаць яе геаграфічныя назвы, ні за што не прачытае, што там напісана.

Мова – гэта сродак зносін паміж людзьмі. Яна заклікана дапамагаць нам лепш разумець адзін аднаго, збліжаць людзей, а не чыніць перашкоды. У сувязі з гэтым узнікае яшчэ адно важнае пытанне. Навукоўцы-філолагі кажуць, што па ўсіх агульнапрынятых моўных нормах тапонімы ніколі не перакладаюцца, а перадаюцца з дапамогай транслітарацыі. З гэтым можна пагадзіцца. Але дазволю сабе прывесці просты прыклад: адна справа, калі «плошча Леніна» – назва станцыі метро. Яна цалкам з’яўляецца тапонімам, таму разумна яе перадаваць лацінскімі літарамі спосабам транслітарацыі цалкам, як «ploshcha Lenina» або, нават, «plošča Lienina». Але іншая справа, калі назва самой плошчы – «Незалежнасці». У гэтым выпадку слова плошча абазначае, які менавіта геаграфічны аб’ект горада перад намі: гэта плошча, найменне якой (тапонім) «Незалежнасці». Дык чаму ж мы для аблягчэння арыентавання замежных грамадзян не павінны перакладаць, а перадаваць з дапамогай транслітарацыі, назоўнікі, якія ў цэлым абазначаюць абагульняючыя назвы геаграфічных аб’ектаў. Гэта, напрыклад, назоўнікі «вуліца», «плошча», «возера», «рака», «горад» і г.д. Чаму ўсё ж замест таго, каб пісаць «Nezalezhnastsi square» ці, няхай нават «Nezaliežnasci square», на ўказальніках пішуць «plošča Nezaliežnasci»?

Таксама трэба сказаць, што існуе некалькі варыянтаў транслітарацыі назваў з беларускай мовы. Я не буду ўдавацца зараз ва ўсе падрабязнасці адрозненняў паміж рознымі варыянтамі перадачы кірылічнага алфавіту лацінскім. Назаву толькі два: літару «Ш» можна перадаваць з дапамогай спалучэння літар лацінскага алфавіту «SH», а можна і так «Š», літару «Ч» — «CH» або «Č», літару «Ж» — «ZH» або «Ž», літару «Х» — «KH» або «CH», літару «Я» — «IA» або «JA» і г.д.

І вось чамусьці быў абраны другі, найменш распаўсюджаны варыянт транслітарацыі, варыянт лацінскага алфавіту, які выкарыстоўваецца нашымі суседзямі палякамі. Напэўна, на нейкім этапе група навукоўцаў, якія маюць дачыненне да нашай «пятай калоны», а таксама маюць уплыў у тапанімічнай камісіі, скарысталася гістарычнай неадукаванасцю некаторых чыноўнікаў і здолела надаць законны статус такому варыянту перадачы лацінскімі літарамі геаграфічных назваў. Пры гэтым, як мне здаецца, ніхто нават не задумаўся аб тым, што гэта з’ява носіць адценне каланіяльнага характару. Шэраг публікацый, якія былі размешчаны ў СМІ і якія выказваюлі пярэчанні з нагоды выкарыстання так званай «беларускай лацінкі» пры перадачы назваў геаграфічных аб’ектаў, шматлікія апазіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы паспрабавалі ахрысціць палітыкай «русіфікацыі».

Але трэба сказаць, што адразу ж пасля з’яўлення карты метро з «беларускай лацінкай» усё тыя ж апазіцыйныя сайты, мабыць не ўлавіўшы моманту, застракацелі загалоўкамі аб тым, што госці з замежжа не могуць нічога прачытаць у мінскім метрапалітэне. Так з’явіліся відэасюжэты з удзелам замежных гасцей на сайце «Наша ніва», «Хартыя 97», «Беларускі партызан» і інш., якія пазней былі выдалены. Выдалілі іх тады, калі «пятая калона» змагла ўзгадніць свае дзеянні ў гэтым кірунку.

Кіраўнік інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў, старшыня Тапанімічнай камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і член такой жа камісіі пры Савеце Міністраў, а таксама нехта доктар філалагічных навук, прафесар Валянціна Лемцюгова паднялі паніку з нагоды таго, што з’явілася шмат выказванняў супраць так званай «спрадвечна беларускай лацінкі».

У сваім артыкуле на старонках адной з самых русафобскіх газет «Наша нiва» Валянціна Лемцюгова дзівіць выслоўямі праўды пра «лацініцу», якую яна называе беларускай арыгінальнай формай тапонімаў. Мне здаецца, што прафесар ад мовазнаўства павінна ведаць, як гучалі назвы беларускіх гарадоў, напрыклад, у XVII стагоддзі. Для гэта дастаткова зазірнуць у Баркулабаўскі летапіс (складзены ў XVII ст.). Вось фрагмент летапісу, які апісвае стыхійныя бедствы, якія напаткалі заходнярускія землі: «А тот гнев Божий был и непогода, почавши от Менска до Полоцка к Витебску, до Орши, до Мстиславля, до Пропойска, до Рогачова, Могилева, Любошаны. Потом у Речицы, в Лоеве, в Киеве, аж на Волынь добрый врожай был». Як бачым, назвы гарадоў і мястэчак напісаны не проста на кірыліцы, а ўвогуле па-руску.

Адзінае, з чым можна пагадзіцца з Валянцінай Лемцюговай, дык гэта з тым, што тапонімы – гэта калектыўны твор карэннага этнасу краіны.

Разам з помнікамі старажытнага дойлідства, руінамі гарадзішчаў і замчышчаў мы атрымалі ў спадчыну ад папярэдніх пакаленняў і ўласныя геаграфічныя назвы – своеасаблівы летапіс нашай зямлі. Вось толькі паважаны прафесар забылася, што ў аснове беларускай пісьмовай культуры ляжыць кірыліца, а «традыцыйная беларуская лацінка», пра якую так дбае прафесар – гэта ўсяго толькі здабытак палітыкі паланізацыі!

Вось і атрымліваецца, што масціты навуковец супярэчыць сама сабе: «Историко-культурное наследие неприкосновенно и никто не в праве манипулировать народным достоянием», — кажа Валянціна Лемцюгова. Пры гэтым сама ж маніпулюе гэтым самым народным здабыткам!

Адназначна можна сказаць, што легалізацыя «лацінкі» не мае ніякага дачынення ні да прыцягнення турыстаў, ні да выгоды чытання замежнымі гасцямі беларускіх назваў. Прызнаў гэта нават адзін з тых самых «падбухторшчыкаў спакою» Ігар Капылоў. «Давайте смотреть правде в глаза», — сказаў ён у інтэрв’ю парталу TUT.BY. «Приедут к нам на чемпионат мира не из Америки и не из Австралии или Великобритании, к нам приедут, в основном, из Европы. Для большинства европейцев латинка с диакритическими знаками – это абсолютно нормально. Для того, чтобы освоить латинку, нужно знать всего несколько значков – выучить 7 букв. Я думаю, с этим можно справиться», — заявіў Капылоў.

Вядома, цалкам можна справіцца. А яшчэ, мабыць, лепш тэставаць замежных грамадзян на веданне беларускай мовы ў лацінскай транслітарацыі пры атрыманні візы. Можна яшчэ ўнесці і іншыя рацыяналізатарскія прапановы. Напрыклад, забяспечваць кожнага замежнага грамадзяніна, які перасякае межы сінявокай, аўдыёлекцыяй з тлумачэннямі усё таго ж Капылова альбо Лемцюговай.

Дарэчы, спадар Капылоў сам прызнаецца і ў тым, што ёсць некалькі варыянтаў перадачы кірылічнага алфавіту лацінскімі літарамі, што можна было выкарыстоўваць найбольш распаўсюджаны варыянт лацінскага алфавіту, без дыякрытычных знакаў.

Спадар вучоны памыліўся яшчэ і з вызначэннем арэала аматараў хакея. Як вядома, хакей найбольш папулярны ў трох асноўных геаграфічных зонах: Паўночнай Амерыцы, Скандынавіі і Усходняй Еўропе. Асноўную масу заўзятараў на Чэмпіянаце свету ў Мінску ўвогуле складалі расіяне.

Таксама найбольшая частка турыстаў, якія наведваюць Беларусь, прыязджаюць з Расіі, а таксама з тых краін, дзе жыхары ведаюць рускую мову. І адсюль наступнае балючае пытанне: а дзе назвы на рускай мове? Справа не толькі ў прыезджых з двухгаловым арлом на пашпарце. Справа ў тым, што двухмоўе ў нашай краіне ніхто не адмяняў. Руская мова – другая дзяржаўная. Калі мы ўжо назвы станцый метро і вуліцы дублюем лацінскім алфавітам, то чаму б іх не напісаць таксама і па-руску?

Мы дакладна ведаем, што аўтарамі кірыліцы з’яўляюцца святыя Кірыл і Мяфодзій, што на кірыліцы пісалі Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая і Францыск Скарына, што на кірыліцы былі напісаныя Статуты ВКЛ. Што тычыцца невядома кім і калі вынайдзенай «беларускай лацінкі», якую В.Лемцюгова і І.Капылоў называюць: «важным духовным фрагментом и предметом гордости нации», — то пасля забароны беларускай і іншых афіцыйных моваў у Рэчы Паспалітай апалячаная шляхта ўжывала польскую лацінку. Але ж гэта зусім не азначае, што ў сучаснай Рэспубліцы Беларусь, каб дагадзіць «пятай калоне» і апалагетам пілсудчыны, трэба выцягваць з небыцця незразумелую антынацыянальную псеўдатрадыцыю.

За ўсім гэтым стаяць усё тыя ж замежныя паліттэхнолагі і наша «пятая калона», якіх менш за ўсё цікавяць простыя беларусы, рускія, украінцы, англічане, амерыканцы, палякі і інш. Яны заклапочаныя выключна тым, каб уключыць Беларусь у сферу свайго геапалітычнага ўплыву, цяпер ўжо пасягнуўшы на асновы беларускай культуры – кірыліцу. Не сакрэт, што пэўным алігархічным групоўкам, якія носяць міжнародны характар і ўжо не прывязаныя да нейкай краіны, цікава накласці лапу на тыя аб’екты нерухомасці і прамысловай уласнасці, якая ёсць у Беларусі. А маргінальныя палітыкі проста лезуць у чаргу, каб абслужыць тыя ці іншыя геапалітычныя праекты. І тут выкарыстоўваюцца любыя метады, у тым ліку такія выбітныя, як нібыта клопат аб нацыянальнай самабытнасці беларусаў.

Вось і «змагаюцца ўпарта» асобныя колы за захаванне «беларускай лацінкі» ці, як прынята яе называць у народзе, «літар з закавыкамі». Ні якімі клопатамі пра турыстаў тут нават не пахне. Успомнім Чэмпіянат Еўропы па футболе ў 2012 годзе ў Кіеве, дзе не ўзнікала праблем з замежнымі гасцямі, таму што надпісы былі зробленыя на зразумелай транслітарацыі, і ніхто там не прыдумляў «традыцыйнай украінскай лацінкі», нават пасля так званай «рэвалюцыі годнасці» 2014 года, калі да ўлады ва Украіне прыйшлі самыя рэакцыйныя нацыяналістычныя колы, якія не прмаюць нічога рускага.

Не будзем наіўнымі, польскі алфавіт у метро, аўтобусах, тралейбусах і на вуліцах Мінска — гэта не выпадковасць, не недарэчны капрыз, а элемент свядомай палітыкі ціску на Беларусь. Польшча імкнецца ўсімі праўдамі і няпраўдамі ўмацоўваць у нашай краіне прапольскі і антырускі нацыяналізм. Менавіта ў Польшчы праходзяць навучанне дзесяткі беларускіх юнакоў і дзяўчат, якія адкрыта не любяць сваю беларускую дзяржаву. А вось чаму іх там вучаць і да чаго рыхтуюць – пытанне, якое застаецца адкрытым.

Мікалай Валовічмагістр фізіка-матэматычных навук

рейтинг: 
  • Не нравится
  • 0
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

МЫ В СОЦСЕТЯХ:

В Контакте  Однокласники  Facebook  Telegram  Googl+  ОНЛАЙН ЧАТ в Telegram

Оставить комментарий
  1. Ды гэтая лацінка бяльмом на воку глядзіцца. Ужо сапраўды ні розуму ні фантазіі
    комментариев публикаций ответить
  • Комментируют
  • Сегодня
  • Читаемое
Погода Могилев
Доставка цветов в Могилеве
Мировые новости
Иракские военные отбили у ИГ несколько деревень к югу от Мосула
Масштабное наступление на город - последний крупный оплот ИГ в стране - началось на рассвете.

В Киеве произошли столкновения протестующих с полицией
19 февраля в Киеве несколько сотен человек участвовали в акции, посвященной третьей годовщине ...

В Беларуси определят минимальные требования для открытия и ведения бизнеса
Новицкий рассказал, что до конца первого квартала должен появиться соответствующий нормативный ...

SpaceX отправила космический грузовик Dragon к МКС
На борту Dragon находятся грузы для обеспечения жизнедеятельности команды МКС и оборудование для ...

Посольство США прокомментировало признание Россией паспортов самопровозглашенных ДНР и ЛНР
Посольство США в Киеве назвало "тревожным" признание Россией паспортов, выданных на территории ...

Сильный ветер, дождь, мокрый снег. Оранжевый уровень опасности объявлен на начало недели
Ожидается слабый туман, ночью и утром гололед. Температура воздуха ночью -3... +4°С, днем 0... ...

Южная Корея обвинила КНДР в убийстве брата Ким Чен Ына
Полиция Малайзии уже задержала одного северокорейца по этому делу и разыскивает еще четырех.

Немецкая биатлонистка Дальмайер выиграла золото ЧМ в масс-старте, Домрачева - 19-я
Чемпионат мира по биатлону в австрийском Хохфильцине завершается сегодня двумя гонками с массовым ...

Дебошир с вилкой напал на посетителей ТЦ "Ханой-Москва"
В ТЦ "Ханой-Москва" на северо-востоке мегаполиса произошла драка. Дебошир с вилкой напал на ...

Скончалась "девушка без адреса" - актриса Светлана Карпинкая
После продолжительной болезни на 80 году жизни в Санкт-Петербурге скончалась народная артистка ...

Российское оружие вызвало ажиотаж на Aero India 2017
18 февраля в индийском Бангалоре завершилась международная аэрокосмическая выставка Aero India ...

Детский рак: смертность сократилась до 20 процентов
15 февраля мир отмечал Международный день защиты детей от рака. По данным Всемирной организации ...

Террористы почувствовали эффективность астанинских переговоров
Важное событие прошло в Астане. В столице Казахстана состоялась уже вторая международная встреча по ...

В результате беспорядков в Киеве пострадал полицейский
В центре Киева участники митинга требовали от властей поддержать блокаду поставок угля из ДНР и ЛНР ...