Авторизация
В Контакте  Однокласники  Facebook  Telegram  Googl+ 
 

Алесь Суша: мова аўтарскіх тэкстаў Францыска Скарыны - старабеларуская

Спадчына Францыска Скарыны цікава не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі і Літве. Часам гэта прыводзіць да навуковых і моўных дыскусій пра выданні беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара.

У Маскве цягам бягучага тыдня прайшлі навуковыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 500-годдзя выдання Бібліі Францыскам Скарынай. Карэспандэнт Sputnik запытаў у намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алеся Сушы, адкуль такая цікавасць да спадчыны першадрукара ў Расіі.
Алесь Суша на фоне выдання Францыска Скарыны © Фото: Facebook / Алесь Суша Алесь Суша на фоне выдання Францыска Скарыны —
Беларусь шырока адзначае 500-годдзе беларускага кнігавыдання, што за мерапрыемствы праходзілі ў Маскве і чаму Скарына цікавы ў Расіі? — На гэтым тыдні ў Маскве праходзілі "Румянцаўскія чытанні" ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы. У гэтым годзе самая вялікая кніжная канферэнцыя Расіі была прысвечана Францыску Скарыне і 500-гадоваму юбілею выдання ім Бібліі. У межах гэтай канферэнцыі ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы таксама была арганізавана выстава пра дзейнасць беларускага першадрукара, яго спадчыну, паслядоўнікаў. Выстава "Чалавек эпохі Адраджэння. Да 500-годдзя выдання Бібліі Францыска Скарыны" была падрыхтавана на аснове фондаў галоўнай расійскай бібліятэкі. Бяспрэчна, выстава атрымалася ўнікальнай, і гэта зразумела, бо мы цудоўна ведаем, што ў Расіі захавалася найбольшая частка спадчыны Скарыны.
Мова аўтарскіх тэкстаў Скарыны — старабеларуская Малая падарожная кніжка © Sputnik / Артем Бордовский "Малая падарожная кніжка"
— Знаёмячыся з матэрыяламі да гэтай выставы, можна заўважыць, што расійскія даследчыкі пішуць, што Скарына пісаў на славянскай мове. Што гэта за мова такая і адкуль такі тэрмін? — Гэта абагульняючы тэрмін. Усе расійскія калегі, з якімі даводзілася кантактаваць падчас выставы, называлі мову выданняў Скарыны карэктна. Сёння існуе пэўнае паразуменне паміж даследчыкамі, таму мова перакладу Бібліі Францыскам Скарынай — гэта царкоўнаславянская мова ў беларускай рэдакцыі, а мова яго аўтарскіх тэкстаў — старабеларуская. Літоўскія даследчыкі, якія таксама прымалі ўдзел у "Румянцаўскіх чытаннях", наўпрост выказвалі меркаванне, што існуюць розныя меркаванні наконт назвы гэтай мовы: беларусы называюць старабеларускай, а ёсць варыянт канцылярскай мовы Вялікага княства Літоўскага, і рускай называлі, і "простай". Тым не менш усе разумеюць, што гаворка ідзе пра адну і тую ж мову, якая ў Беларусі больш шырока называецца старабеларускай.
Славянская ці старабеларуская? Першая старонка Бібіліі Францыска Скарыны Першая старонка Бібіліі Францыска Скарыны
— На прэзентацыі літоўскага выдання, прысвечанага 500-годдзю выдання Скарынай Бібліі, якая праходзіла ў бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі, гучала падобная думка. Дырыктэр бібліятэкі імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук Сігітас Нарбутас заявіў, што Скарына пісаў на ўсходнеславянскай мове. Ці ідзе зараз навуковая дыскусія, дзе беларускія навукоўцы абаранялі б статус старабеларускай мовы ў выданнях Скарыны? — Такая дыскусія існуе ўжо шмат дзесяцігоддзяў, і гэта ўрэшце правільна. Беларускія даследчыкі самі ініцыююць падобныя дыскусійныя пасяджэнні і актыўна прымаюць удзел у сустрэчах, арганізаванных замежнымі калегамі.
Прэзентацыя кнігі Рускай Бібліі Францыска Скарыны – 500 гадоў © Sputnik/ Аляксандр Шурмялёў Сігітас нарбутас пад час прэзентацыя кнігі "Рускай Бібліі" Францыска Скарыны – 500 гадоў"
Бяспрэчна, спадар Нарбутас не зрабіў памылкі, назваўшы мову славянскай, але гэта, мякка кажучы, занадта агульнае вызначэнне. Мы ж не кажам, што першае выданне на літоўскай мове "Катэхізіса" Мажвідаса (выдадзена ў 1547 годзе ў Кёнігсбергу — Sputnik) выпушчаны на балцкай мове. Гэта таксама правільна і не будзе памылкай, але ж мы ведаем, што у кнізе выкарыстана старажытная форма літоўскай мовы. Адпаведна гэтая кніга лічыцца першым літоўскамоўным выданнем. Літоўскія даследчыкі абыходзяць "беларускае пытанне" Не трэба ствараць праблем на роўным месцы, таму калі мы можам удакладніць і абазначыць назву мовы, то гэта трэба рабіць і падказваць нашым замежным калегам, у тым ліку, каб яны былі больш карэктнымі.
— Падаецца, што літоўскія навукоўцы спрабуюць прынізіць статус старабеларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім.
— Мне падаецца, што яны не спрабуюць гэтага рабіць, яны проста не акрэсліваюць статус старабеларускай мовы анідзе. Гэтую тэму яны абыходзяць увагаю, спрабуючы мінімізаваць прэзентацыю беларускай культуры і мовы. Натуральна, што для іх, як для малой нацыі, гэтае пытанне балючае і вострае. Яны робяць акцэнт найперш на ўласнай ідэнтычнасці і ўласнай прысутнасці ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Наша задача — паказваць уласную прысутнасць, толькі праз гэта мы здолеем абгрунтаваць сваю гістарычную ідэнтычнасць.
Беларусы прыдумалі слова "Буквар"
Надрукаваныя старонкі Бібліі Францыска Скарыны © Sputnik / Виктор Толочко Надрукаваныя старонкі Бібліі Францыска Скарыны —
Якім чынам атрымалася, што спадчына Скарыны найбольш захавалася ў Расіі?
— Прычын для гэтага больш чым дастаткова. Выданні Скарыны на беларускіх землях актыўна выкарыстоўваліся. Тут можна прывесці прыклад з першымі навучальнымі выданнямі, якіх захаваліся адзінкі. Яскрава гэта паказвае гісторыя "Буквара" (выдадзены ў 1631 годзе Спірыдонам Собалем — Sputnik), дарэчы, і слова гэта прыдумалі беларусы. Захаваліся адзінкі экзэмпляраў далёка за межамі. Па той простай прычыне, што тут яны актыўна выкарыстоўваліся. За мяжу такія кнігі траплялі выпадкова, як цікавостка, і амаль не выкарыстоўваліся, чаму і захаваліся. Гэта тычыцца і выданняў Скарыны, якія актыўна выкарыстоўваліся ў царкоўных службах і чытаннях. Шматлікія войны таксама прыводзілі да вынішчэння кніжнай спадчыны. Напрыклад, кнігазбор Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі моцна пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны і з двух мільёнаў адзінак захоўвання скараціўся да 300 тысяч.
Граф Румянцаў стварыў "агентурную сетку"
З канца XVIII стагоддзя з беларускіх зямель пачалі актыўна вывозіць кнігі, калі да іх узнікла цікавасць, і кнігі пачалі калекцыянаваць. Пачалося натуральнае паляванне за выданнямі Скарыны, і менавіта расіяне актыўна ўключыліся ў працу па вышыку і збіранню літаратуры. Белгазпрамбанк вярнуў Беларусі кнігу першую кнігу Францыска Скарыны © Фото: Белгазпромбанк Белгазпрамбанк вярнуў Беларусі кнігу Францыска Скарыны Напрыклад граф Мікалай Пятровіч Румянцаў, які, як вядома, займеў маёнтак у Гомелі, спрычыніўся да стварэння цэлай агентурнай сеткі, якія па ўсіх землях колішняга Вялікага княства Літоўскага арганізавалі вышук па прыватных і манастырскіх кнігазборах каштоўных кніг. Гэтыя кнігі звозіліся да графа Румянцава ў яго калекцыю. Вядома, што пры жыцці яго кнігазбор налічваў 140 выданняў Скарыны. Сёння ні ў адной бібліятэцы свету няма такой колькасці кніг. Пасля гэта калекцыя стала асновай для дзяржаўнай бібліятэкі пасля рэвалюцыі 1917 года. Таму прысутнасць выданняў Скарыны ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы тлумачыцца ходам гісторыі. Трэба дадаць, што скарынаўскія выданні былі вядомы ў Расіі яшчэ пры жыцці самога Францыска Скарыны. Яго кнігі былі пашыраны не толькі ў царкоўным асяроддзі, але сярод шырокіх колаў грамадства.

Источник
рейтинг: 
  • Не нравится
  • -1
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

МЫ В СОЦСЕТЯХ:

В Контакте  Однокласники  Facebook  Telegram  Googl+ 

Оставить комментарий
  • Комментируют
  • Сегодня
  • Читаемое
Погода Могилев
Доставка цветов в Могилеве
Мировые новости
Минское "Динамо" проиграло в гостях "Сибири"
Минское "Динамо" уступило в Новосибирске местной "Сибири" в очередном матче регулярного сезона КХЛ ...

КНДР заподозрили в проведении нового ядерного испытания, зафиксировано землетрясение
Китайские сейсмологи зафиксировали землетрясение на территории КНДР, эпицентр которого находился в ...

В субботу около 2 тысяч человек ищут 10-летнего мальчика в Беловежской пуще
Сегодня для участия в поисково-спасательной операции зарегистрировано около тысячи волонтеров ...

Бундестаг поставил под вопрос политику Меркель по мигрантам
Бундестаг 22 сентября опубликовал доклад, в котором с юридической точки зрения рассматривается ...

"Нагрузка пенсионной системы высока". Сколько в Беларуси пенсионеров с учетом силовиков
На 100 работающих белорусов приходится 62 пенсионера, сообщили в Минтруда.

Брестское "Динамо" обыграло минское, прервав семиматчевую серию побед лидера чемпионата
Белорусский чемпионат по футболу в высшей лиге входит в жаркую осеннюю стадию.

В аэропорту в Москве задержали семейную пару из Беларуси, разыскиваемую через Интерпол
В московском аэропорту "Шереметьево" задержали супружескую пару из Беларуси, которая скрывалась от ...

Для ИП и предприятий упростили ведение бизнеса на селе и в малых населенных пунктах
Президентским указом упростили правила работы ИП и предприятий в сфере торговли, общественного ...

Алкоголиков, разобравших "железку" ликеро-водочного завода, наказали
Сыктывкарский горсуд признал виновными троих местных жителей в краже 420 элементов крепления с ...

Северокорейцы поддержали Кима митингом в центре Пхеньяна
Председатель Трудовой партии Кореи и Госсовета КНДР Ким Чен Ын пообещал принять жесткие меры в ...

Лимонова отпустили, Удальцов остался в полиции
Задержанный в субботу в Москве координатор "Левого фронта" Сергей Удальцов останется в полиции до ...

Фигуристка Евгения Медведева победила на мемориале Непелы
В столице Словакии Братиславе проходит международный турнир по фигурному катанию – мемориал Ондрея ...

Хованская: реновацией в России смогут воспользоваться не все
Не все российские регионы смогут воспользоваться готовящейся федеральной программой реновации ...

Взрослые отомстили медведю, задравшему шестилетнего мальчика
В поселке Хета на Таймыре мальчик играл с сестрой-близнецом на вертолетной к площадке. К детям ...